Суд ды справа

23 лютага 2010 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 г. № 98-З, які ўнёс змяненні і дапаўненні ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Змяненні ўнесены ў многія артыкулы Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Некаторыя саставы адміністрацыйных правапарушэнняў прыведзены ў адпаведнасць з указамі і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, некаторыя саставы адміністрацыйных правапарушэнняў былі выключаны, па некаторых адказнасць была змякчана.
Змяненні дакрануліся парушэнняў парадку вядзення бухгалтарскага ўліку, фарміравання адпускных цэн, правядзення касавых аперацый, адкрыцця рахункаў за мяжой, эмісіі і абарачэння каштоўных папер, парадку выкарыстання бюджэтных сродкаў і арганізацыі дзяржаўных закупак, мытных праваадносін і інш. Значна скарэкціраваны пытанні, якія датычацца ажыццяўлення незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.
Унесены папраўкі ў артыкулы Главы 18 КоАП Рэспублікі Беларусь “Адміністрацыйныя правапарушэнні супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту”, а таксама дабаўлены два новыя артыкулы ў даную главу.
З назвы артыкула 18.26 “Парушэнне вадзіцелем транспартнага сродку, які ажыццяўляе міжнародную аўтамабільную перавозку, рэжыму працы і адпачынку” было выключана слова “міжнародную”, што дазваляе зрабіць вынік пра тое, што цяпер адказнасць за данае парушэнне будзе наступаць пры ажыццяўленні любой перавозкі, а не толькі міжнароднай. Была павялічана адказнасць за кіраванне транспартным сродкам пры ажыццяўленні міжнароднай аўтамабільнай перавозкі без кантрольнага ўстройства (тахографа) або з выключаным тахографам, а таксама з незапоўненымі тахаграмамі або без вядзення рэгістрацыйных лісткоў, якія адлюстроўваюць рэжым працы і адпачынку вадзіцеляў. Акрамя таго, у даную главу былі дабаўлены 2 артыкулы, якія прадугледжваюць адказнасць за ажыццяўленне міжнароднай аўтамабільнай перавозкі без дазволу або міжнароднага сертыфікату, або міжнароднага сертыфікату тэхнічнага агляду, а таксама за парушэнне правіл праезду цяжкавагавых і (ці) буйнагабарытных транспартных сродкаў.
У артыкуле 17.3 КоАП пад пагрозай адміністрацыйнай адказнасці дадаткова ўстаноўлена забарона на распіццё ў неўстаноўленых месцах піва, слабаалкагольных напіткаў, а таксама знаходжанне ў рабочы час на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення.
Зноў уведзена адказнасць за самагонаварэнне (арт. 12.43 КоАП). Базавы састаў правапарушэння (частка 1) стварае выраб фізічнай асобай самагону, бражкі, а таксама захоўванне самагонных апаратаў.
Павышаная адказнасць (частка 2) прадугледжана за здзяйсненне аналагічных дзеянняў паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага штрафу, а таксама ў выпадку вырабу або захоўвання больш як 5 літраў самагону або больш як 30 літраў бражкі.
Для наступлення адказнасці па ч. 1 і ч. 2 не мае значэння, ці здзяйсняліся ўказаныя ў іх дзеянні з мэтай збыту самагону або для вырабу прадуктаў у іншых мэтах.
Частка 3 артыкула прадугледжвае адказнасць за набыццё самагону або бражкі.
Шэраг змяненняў мае непасрэдныя адносіны да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, паколькі закранае адміністрацыйную і крымінальную адказнасць за парушэнне Правіл дарожнага руху.
Законам ад 28 снежня 2009 г. № 98-З унесены змяненні і дапаўненні ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
У прыватнасці, устаноўлена, што даход ад незаконнай прад-прымальніцкай дзейнасці прызнаецца атрыманым у буйным памеры, калі ён у тысячу і больш разоў перавышае размер базавай велічыні, устаноўленай на дзень здзяйснення злачынства, у асабліва буйным размеры – у 2500 і больш разоў перавышае размер такой базавай велічыні. Анала-гічныя размеры прадугледжаны пры вызначэнні страт пры ўхіленні ад уплаты падаткаў, збораў.
Шэраг змяненняў унесены ў арт. 317-1 УК (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (медыцынскі агляд). Новая рэдакцыя часткі 2 указанай нормы ўводзіць павышаную крымінальную адказнасць за дзеянні, прадугледжаныя ў частцы 1, калі яны здзейснены асобай, раней судзімай за любое са злачынстваў, прадугледжаных арт. 317-1 УК. Зваротнай сілы ўнесеныя ў ч. 2 арт. 317-1 УК змяненні не маюць.
Варта звярнуць увагу на новую рэдакцыю часткі 1 арт. 3.2 ПІКоАП, якой устаноўлена падведамаснасць спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях агульным судам. Так на разгляд у органы ўнутраных спраў перададзены справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаныя арт. 18.16 КоАП (за выключэннем спраў, па якіх пратаколы складзены службовымі асобамі органаў Міністэрства абароны). Да кампетэнцыі органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю аднесены разгляд спраў аб завышэнні аб’ёмаў і (ці) кошту выкананых будаўніча-мантажных работ (арт. 21.7 КоАП). Гэтыя і іншыя змяненні павінны пацягнуць некаторыя змяншэнні агульнай колькасці спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія разглядаюцца агульнымі судамі па першай інстанцыі.
Наталля БУДНІК, старшыня суда Ляхавіцкага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *