Май запрашае навесці чысціню. На Ляхавіччыне з 12 мая па 13 чэрвеня праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі

На Ляхавіччыне з 12 мая па 13 чэрвеня праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, забеспячэнні належнага санітарнага стану і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў раёна.

Адпаведнае рашэнне прыняў райвыканкам. Раённую рабочую групу па падрыхтоўцы і правядзенні месячніка ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Галяк.
Жыць у камфортным асяроддзі, хадзіць па чыстых вуліцах, любавацца эстэтычнымі клумбамі – зразумелае жаданне абсалютнай большасці землякоў. Асноўная работа па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні горада, аграгарадкоў і вёсак, безумоўна, кладзецца на плечы спецыялізаваных службаў (камунальнай, дарожнай і іншых), арганізацый, сельвыканкамаў. Але вельмі многае залежыць і ад кожнага з нас. Утрымліваць у парадку тэрыторыю вакол свайго дома, падтрымліваць чысціню на тэрыторыі свайго прадпрыемства, прымаць удзел у калектыўных «чыстых» і «прыгожых» справах і, канешне, увесці ў звычку не смеціць і навучыць гэтаму падрастаючае пакаленне – усё гэта не так і цяжка, але вельмі эфектыўна працуе на агульную карысць, на ўтульнасць вакол нас і, адпаведна, наш настрой.
А што вы можаце зрабіць для сваёй Ляхавіччыны?