Братэрскі тэлемост гісторыі. Ляхавіцкая купалаўка правяла анлайн-гульню з расійскімі школьнікамі

Адлегласць не перашкода для таго, каб с карысцю і інтарэсам правесці час. У гэтым перакананы рабяты з Ляхавіч і Кургана (Расійская Федэрацыя), якія днямі дзякуючы тэлемосту сталі ўдзельнікамі анлайн-гульні «Знатакі гісторыі». Гульня прысвечана 77-годдзю заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.
Нашы рабяты дыслацыраваліся ў ляхавіцкай купалаўцы, сапернікі –
у Курганскай абласной дзіцяча-юнацкай бібліятэцы імя В. Ф. Патаніна. Шэраг інтэлектуальных выпрабаванняў – і ў пераможцах навучэнцы
СШ № 2 г. Ляхавічы, якія назвалі сваю каманду сімвалічна – «Патрыёты».
Памяць павінна жыць вечна, і нашчадкі сваю гісторыю ведаюць
і берагуць. Сяброўства з брацкім народам – сімвал моцнага саюза, няскоранасці абставінам, сімвал агульнай гісторыі, якую не перапісаць нікому. Маладое пакаленне гэта не дазволіць!

Маргарыта Кухта-Маслоўская.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.