Падарунак гораду ад каляджан. У Ляхавічах праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі

У гэтым выпадку супала ўсё. І нагода. І жаданне. І магчымасці. Педагогі і навучэнцы Ляхавіцкага аграрнага каледжа падчас месячніка па добраўпарадкаванні не толькі трымаюць у парадку сваю тэрыторыю, але і стараюцца яе разнастаіць. Дакладней, стварыць месца для адпачынку для ўсіх ляхавічан. Падчас другаснай занятасці навучэнцы рыхтавалі тэрыторыю для будучай пляцоўкі, а пасля 21 «П» группа разам з дызайнерам і ідэйным натхняльнікам педагогам Таццянай Прыхач пачалі глабальную работу над зонай адпачынку. Хутка тут з’явіцца многафункцыянальная арка. Па задумцы, яна стане фотапляцоўкай спачатку да 530-годдзя родных Ляхавіч, а пасля зменіць тэматыку – нагод дастаткова. Галоўнае, такая зона стане акцэнтным упрыгажэннем каледжа, але запросіць наведацца ўсіх ляхавічан.