У Ляхавічах праект “У страі назаўсёды, у памяці навечна” ўвасобіўся ў музеі баявой і працоўнай славы ў СШ № 2, дзякуючы намаганням раённай арганізацыі Беларускага фонда міру

Беларускі фонд міра ў межах рэспубліканскай акцыі“Беларусь памятае!” працягвае гісторыка-патрыятычны праект “У страі назаўсёды, у памяці навечна”. Ідэя праекта – садзейнічаць захаванню гістарычнай памяці і выхоўваць у падрастаючага пакалення павагі да гістарычнага мінулага. Задумка – стварыць у школах і іншых установах адукацыі стэнды памяці, на якіх размясціць фотаздымкі і гісторыю баявога шляху ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

У Ляхавічах праект увасобіўся ў музеі баявой і працоўнай славы ў СШ № 2, дзякуючы намаганням раённай арганізацыі Беларускага фонда міру і сродкам, якія на гэтыя мэты выдзяліў мясцовы кансервавы завод. 

20 мая ў музеі адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы школьнікам стэнда памяці. 

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонда міра Ларыса Юшкевіч падкрэсліла важнасць падзеі ў Год гістарычнай памяці, калі па-асабліваму гучаць імёны ўсіх салдат Вялікай Айчыннай вайны, становяцца вядомымі забытыя факты, аднаўляюцца сямейныя архівы.

Навучэнцы СШ № 2 прымалі ўдзел у рэспубліканскай акцыі“Героі маёй сям’і”, вынікам чаго стала з’яўленне 35 гісторый пра іх гераічных родных, якія прайшлі франтавымі дарогамі. Дзесяць фотаздымкаў дзядоў і прадзедаў школьнікаў з  кароткай біяграфіяй, інфармацыяй пра баявы шлях і ўзнагароды ўжо змешчаны на стэндзе. Інфармацыя будзе абнаўляцца і дапаўняцца. І школьнікі будуць гаварыць і ўспамінаць пра герояў на кожным уроку, прысвечаным любві да Айчыны.

Стэнды памяці – гэта вялікая ўдзячнасць маладога пакалення за мірнае неба і незалежнасць. А фонд міра працягвае міратворчую місію.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.