Ляховичские спасатели провели тактико-специальные учения в Брестской областной психиатрической больнице «Кривошин»

На тэрыторыі Брэсцкай абласной псіхіятрычнай бальніцы “Крывошын” прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні. Па легендзе, у лячэбным корпусе, дзе знаходзяцца пацыенты, пачалося задымленне. Медперсанал установы пра надзвычайную сітуацыю паведаміў па тэлефоне 101 і выратавальнікі аператыўна выехалі на ўмоўнае месца здарэння.
Падчас тактыка-спецыяльных вучэнняў былі адпрацаваны дзеянні па правядзенні разведкі пажару, пошуку пацярпелага, эвакуацыі яго на свежае паветра і ліквідацыі наступстваў ва ўмовах моцнага задымлення.
Удасканалены алгарытм узаемадзеяння медыкаў і выратавальнікаў, дзейнасць персаналу па эвакуацыі хворых, у тым ліку з абмежаванымі магчымасцямі руху, з лячэбнага корпуса пры выяўленні ўзгарання.
Мэты і задачы вучэнняў дасягнуты і выкананы.
Дзмітрый БЕРТАШ, намеснік начальніка РАНС.