Працаўнікі Ляхавіцкага лясгаса вядуць распрацоўку ветравальна-бураломных лесасек на Магілёўшчыне

Працаўнікі Ляхавіцкага лясгаса з мінулага тыдня пад кіраўніцтвам галоўнага ляснічага Дзяніса  Герасіменка вядуць распрацоўку ветравальна-бураломных лесасек на Магілёўшчыне. На нарыхтоўцы і вывазцы задзейнічаны чатыры адзінкі шматаперацыйнай тэхнікі і дзве брыгады работнікаў лясгаса. На лясных участках, дзе прайшлася стыхія, ім неабходна засвоіць не менш 40 гектараў пашкоджаных насаджэнняў. Работу па распрацоўцы лесасек ускладняе мяккі і празмерна-увільготнены грунт, вывернутыя пні, ветравалы, зломленыя на вышыні 4-5 метраў. У такіх складаных умовах, калі існуе павышаная рызыка траўміравання, вельмі важнае значэнне мае бездакорнае выкананне правіл па ахове працы. Ліквідацыя наступстваў урагана на Магілёўшчыне працягваецца дзякуючы, у тым ліку, вопыту і адказнасці і ляхавіцкіх лясгасаўцаў.
Наталля АДАМЕНКА, намеснік дырэктара Ляхавіцкага лясгаса.