У Ляхавіцкім раёне гарэла гаспадарчая пабудова

Вечарам 27 мая ў РАНС паступіла паведамленне, што ў Дарава-Чыж  гарыць гаспадарчая пабудова.  На месца здарэння прыбылі ляхавіцкія і баранавіцкія выратавальнікі.

У выніку пажару пашкоджаны дах, сцены і маёмасць гаспабудовы,  якая падзелена на асобныя аддзяленні.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Юлія ЛЕШЫК, спецыяліст РАНС.