У Падлескай школе прайшла спартландыя «Разам са спортам»

Да Году гістарычнай памяці  ў Падлескай базавай школе прайшла спартландыя  «Разам са спортам». Выпускнікі спаборнічалі ў   спрытнасці і вынослівасці  з педагагічным калектывам —  «Крутыя перцы» супраць «Сярэбранай моладзі». Вынік —  24: 25 на карысць настаўнікаў.

У спаборніцтве па валейболе перамагла каманда выпускнікоў. Апошні дзень вясны  быў праведзены цікава і карысна.