На прамой лініі – начальнік УУС

У аўторак, 14 чэрвеня, прамую тэлефонную лінію правядзе начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама палкоўнік міліцыі ШУЛЯКОЎСКІ Алег Мікалаевіч.
Пытанні, якія тычацца забеспячэння асабістай і маёмаснай бяспекі, своечасовага рэагавання на паведамленні пра здарэнні, аховы грамадскага парадку, забеспячэння бяспекі дарожнага руху, грамадзянства і міграцыі, можна будзе задаць з 10.00 да 12.00 па нумары 8-0162-27-57-57.