Нашай зямлі куратары. У першую нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень меліяратара

Напярэдадні свята «ЛВ» пабываў у ляхавіцкіх прадстаўнікоў меліярацыйнай галіны

Майстар ПМС Дзмітрый Сяргей (трэці злева) і механізатары Вікенцій Дыдышка, Міхаіл Вайшэвіч, Сяргей Клімовіч.

Заўтра сваё прафесійнае свята адзначаць людзі, якія працуюць на зямлі. І з зямлёй – у плане яе кардынальнага паляпшэння. Калі неабходна асушыць-арашыць, правесці ахоўныя мерапрыемствы шляхам высадкі ці, наадварот, звядзення лясных насаджэнняў, палепшыць фізічныя ўласцівасці глебы з дапамогай унясення рознага роду хіміі, то гэта да іх – нашых меліяратараў. Прафесія, можна сказаць, штучная, і колькасна нашых меліяратараў нязначна больш за паўсотні чалавек.


А сабраны прафесіяналы такой неабходнай і важнай справы пад сцягам УП «Ляхавіцкае ПМС» – арганізацыі, адказнай за тэхніка-тэхналагічны стан, вытворчы функцыянал ледзь ці не тысячакіламетровай меліярацыйнай сеткі раёна. Сеткі, дзе што ні канал, то дзясяткі няпростых у абслугоўванні, патрабуючых пастаяннай і пільнай увагі тэхнічных прыстасаванняў. Дзе маштаб гідратэхзбудаванняў, якія ў адносінах да сябе не даруюць бесклапотнасці і некампетэнтных падыходаў.
Зрэшты, нічога падобнага ў сваёй паўсядзённай практыцы калектыў прадпрыемства пад кіраўніцтвам Вячаслава Кірыковіча імкнецца не дапускаць. Вячаслаў Уладзіміравіч малады ды-рэктар (на сваю сённяшнюю пасаду прыйшоў у сакавіку), але вопытны спецыяліст-меліяратар, пачынаў у Ляхавіцкім ПМС майстрам, прадоўжыў галоўным інжы-нерам, а цяпер і кіраўніком.
Галоўны інжынер прад-прыемства Сяргей Юшкевіч пра меліяратараў напярэдадні іх прафесійнага свята гаворыць без акцэнтаў на кімсьці адным ці некалькіх:
– Назваць некага – азначае абысці ўвагай іншых. Кожны на сваёй пазіцыі працуе нармальна-роўна, са сваёй работай спраўляецца як належыць і калі належыць. Тое ж магу сказаць і пра прадпрыемства ў цэлым. Сезон пікавай нагрузкі для нас пакуль не наступіў, асноўныя па бягучым годзе работы пачнуцца некалькі пазней.
Але ж сказанае зусім не азначае, што зараз на Ляхавіцкім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм мае месца «лайтовы» рэжым працы. Работы нямала – на розных вытворчых накі-рунках, як на Ляхавіччыне, так і за межамі нашага раёна. Касьба травы штогод у гэты час значыцца ў планах і вытвор-чых падрадах меліяратараў. Абкошваюцца меліярацыйныя каналы, прычым не толькі іх «сухія» адкосы, але, у выпадку неабходнасці, і рэчышча. Для гэтага ёсць адмысловае прыстасаванне – машына пад абазначэннем АКН ці навясны ачышчальнік каналаў. Па словах Сяргея Юшкевіча, для меліяратараў навясная на «Беларус» касілка з’яўляецца амаль незаменнай. А «амаль» – таму, што ўсё ж такі замена ёсць – чалавек з касой. Але гэта ўжо будзе не ХХІ стагоддзе, і не будзе адпаведнай яго патрабаванням прадукцыйнасці працы. А аб’ёмы касавічна-меліярацыйных работ зашкаль-ваюць: сёлета Ляхавіцкаму ПМС належыць абкасіць амаль 700 кіламетраў меліярацыйных сетак раёна.
На адным з такіх кіламетраў пры абкошванні магістральнага канала меліярацыйнай сістэмы «Ліпнянка» мы атрымалі магчымасць паназіраць за ходам касьбы ў рэжыме рэальнага часу.
«Палявым» працэсам тут кіраваў майстар прадпрыемства Дзмітрый Сяргей. Дарэчы, яго прафесійнае майстэрства, кваліфікаванасць, адказнасць сталі нагодай для занясення па выніках работы ў мінулым годзе на Дошку гонару дзяржаўнага аб’яднання «Брэстмеліявадгас».
Сярод бягучых падрадаў ПМС значацца таксама і работы па добраўпарадка-ванні населеных пунктаў Ляхавіччыны. Калі канкрэтна – займаюцца зносам трухлявых і безгаспадарных пабудоў у вёсках раёна, ажыццяўляюць рэкультывацыю зямельных участкаў, што пад імі знахо-дзяцца і, як фінальны ў даным накірунку этап сваёй вытворчай місіі, перадаюць прыведзе-ныя ў парадак соткі зямлі ў гаспадарчае выкарыстанне.
З такіх сотак складаюцца гектары і нават дзясяткі гектараў.
У спісе выкананых Ляха-віцкім ПМС у 2022 годзе землепаляпшальных работ значацца і іншыя, больш глыбокія пазіцыі. Напрыклад, яшчэ ў красавіку адбыў-ся паслярамонтны ўвод у эксплуатацыю меліярацый-най сістэмы «Новае жыццё» ў ЗАТ «Белпрампрыбор», праведзена рэканструк-цыя канала «Свяціцкі» і гідратэхнічных збудаванняў МС «Свяціца». Працавалі і працуюць на «экспарт» – маюць ці мелі вытворчыя падрады ў Капыльскім, Клецкім і Нясвіжскім раёнах Мінскай вобласці, суседнім Баранавіцкім.
Вытворча напружаным мяркуецца працяг 2022-га. На канец лета-восень за-планаваны пад рамонт-рэканструкцыю МС «Адахаўшчына», «Гарбачы», «Праг-рэс», «Сваятычы». Але гэта – паслязаўтра, у наступныя за прафесійным святам будні.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА