Лагер «Чайка». Сюжэт першы. У мінулы панядзелак аздараўленчы лагер «Чайка» адкрыў першую змену

Лета зноў абяцае быць цікавым! Ва ўсякім выпадку, у тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія частку канікулаў правядуць у «Чайцы», – па-іншаму там проста не бывае, і ў гэтым пераканаліся многія пакаленні юных ляхавічан.
Плануецца, што сёлета ў гэтым аздараўленчым лагеры адпачнуць 320 школьнікаў. «ЛВ» таксама абавязкова пабывае ў «Чайцы».
А яшчэ пацікавіцца, як адпачываецца юным землякам у спартыўным
і прышкольных лагерах.
Без увагі не застанецца і летняя працоўная кампанія. Сезон адкрыты!