Колькі ў маі нарадзілася дзяўчынак у Ляхавіцкім раёне?

Май выдаўся па-сапраўднаму ўраджайным – у аддзеле загса райвыканкама і ў сельвыканкамах раёна зарэгістравана 28 нараджэнняў. Сярод нованароджаных – 16 дзяўчынак і 12 хлопчыкаў.

Здаравячком месяца стаў Ромка, які нарадзіўся вагой 4050 грамаў і ростам 56 сантыметраў. Ён, дарэчы, «прысвоіў» сваім бацькам мнагадзетны статус.
Сярэдні ўзрост бацькі склаў 30 гадоў, маці – 28. Самы малады бацька – 20-гадовы, маці на два гады малодшая. Бацькам стаў і наш 42-гадовы зямляк, маці – 38-гадовая зямлячка, расказала «ЛВ» начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік.
У маі папулярнымі імёнамі сярод дзяўчынак сталі Ксенія і Марыя, называлі таксама Ніколь, Ніка, Багдана, Ева, Валерыя…
У хлопчыкаў аднолькавых імёнаў не было: Аляксандр, Андрэй, Леў, Арцём, Цімур, Яраслаў…
На Ляхавіччыне ў маі першынец зарэгістраваны ў шасці сем’ях, у васьмі – другое дзіця. Дзевяць сем’яў у апошні месяц вясны сталі мнагадзетнымі. Чацвёртае дзіця нарадзілася ў пяці сем’ях.
У маі ў аддзеле загса райвыканкама шлюб зарэгістравалі шэсць пар, у сельвыканкамах – дзве.
Сярэдні ўзрост жаніха – 32 гады, нявесце 29. Статус маладога жаніха – у 22-гадовага земляка, самай юнай нявесце – 19. Марш Мендэльсона гучаў і для 47-гадовага жаніха і 43-гадовай нявесты.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.