Купацца!

Слупок тэрмометра ўпэўнена перасягае адзнаку плюс 25. Гарачыня набірае абароты. І гэта азначае, што прыйшоў час купацца.
Нагадаем, у нашым раёне тры афіцыйныя зоны адпачынку: у райцэнтры на рацэ Ведзьме, у Дараве на Шчары і ў аздараўленчым лагеры «Чайка».

Усе аб’екты прайшлі праверку і атрымалі афіцыйны дазвол на прыём адпачывальнікаў. Памочнік урача-гігіеніста райЦГіЭ Данута Багдановіч паведаміла, што ва ўсіх вадаёмах на афіцыйных зонах адпачынку вада адпавядае мікрабіялагічным паказчыкам, таму купацца дазваляецца. Дарэчы, з пачаткам купальнага сезона такія пробы вады будуць адбірацца кожны тыдзень. Так што ўважліва сачыце за аб’явамі на пляжах і, калі ўбачыце шыльду «купацца забараняецца», прыслухайцеся да рэкамендацый санітарнай службы, паклапаціцеся пра сваё здароўе.
Галіна КАНЬКО.