Нефармальная прафілактыка. Чарговы раз на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама разглядалі бягучую сітуацыю ў Ляхавіцкім раёне па правапарушэннях і злачынствах, а таксама па пажарах і надзвычайных сітуацыях

Чарговы раз на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама разглядалі бягучую сітуацыю ў раёне па правапарушэннях і злачынствах, а таксама па пажарах і надзвычайных сітуацыях.
Начальнік РАУС Аляксей Трафімаў праінфармаваў, што за пяць месяцаў у раёне адзначаецца зніжэнне колькасці крадзяжоў транспартных срод-каў, не зарэгістравана фак-таў наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, вымаганняў, разбояў. Аднак у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на
44 працэнты ўзрасла колькасць злачынстваў, учыненых у сельскай мясцовасці, а таксама ўчыненых у стане алкагольнага ап’янення. Зарэгістравана адно асабліва цяжкае злачынства ў галіне сямейна-бытавых адносін.
Павялічваецца колькасць крадзяжоў з кватэр і домаўладанняў. Асноўная прычына іх, як і раней, – грэбаванне правіламі захавання маёмасці. Адметна, што сёлета не зафіксавана злачынстваў з удзелам непаўналетніх, а летась было два такія выпадкі. Назіраецца і змяншэнне фактаў кіберзлачынстваў – з 11 да сямі.
Каб не стаць ахвярай зламыснікаў, насельніцтву трэба цвёрда ўсвядоміць, што банкі не запытваюць па тэлефоне даныя карт-рахункаў. І калі раздаецца званок з паведамленнем ад незнаёмца, што хтосьці з родных трапіў у бяду, трэба спачатку ўдакладніць сітуацыю, а не спяшацца «выкупіць» праблему.
З пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 19 пажараў, што на пяць больш, чым за такі ж перыяд 2021 года, паведаміў начальнік РАНС Юрый Буйкевіч. У агні загінулі тры чалавекі, у тым ліку адно дзіця. Сярод прычын здарэнняў – неасцярожнае абыходжанне з агнём, у тым ліку пры курэнні і спальванні сухой расліннасці, смецця, парушэнне правілаў эксплуатацыі і канструкцыйныя недахопы электраправодкі і абсталявання. Супрацоўнікі РАНС у складзе назіральных камісій і падчас іншай прафілактычнай дзейнасці наведваюць домаўладанні ўразлівых катэгорый
насельніцтва і прымаюць аператыўныя меры па ўхіленні выяўленых праблем. У прафілактычнай праграме – і разнастайныя акцыі, сустрэчы з працоўнымі калектывамі, і наведванне ўстаноў адукацыі раёна, накіраваныя на папярэджанне пажараў і надзвычайных сітуацый.
Кіраўнік раёна Мікалай Мароз акцэнтаваў увагу на тым, каб прафілактычная работа, што праводзіцца райаддзеламі ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях не стала фармальнасцю, а была мэтанакіраванай, эфектыўнай і прадукцыйнай.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.