Абставіны высвятляюцца. У Ляхавічах з акна выпаў чалавек

Раніцай 8 чэрвеня ў райцэнтры па вуліцы Інтэрнацыянальнай з акна кватэры на пятым паверсе выпаў ляхавічанін 1957 г. н. Устаноўлена, што мужчына быў цвярозы, спіртным не злоўжываў. Пацярпелы атрымаў траўмы, не сумяшчальныя з жыццём. Праводзіцца праверка.
Мікалай СМАРШЧОК, намеснік начальніка РАУС.