З узнагародай, медыкі

За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя і ў сувязі з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў – шэраг нашых землякоў адзначаны ўзнагародамі:
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – урач-стаматолаг-артапед зубатэхнічнай лабараторыі Ляхавіцкай ЦРБ Барыс ЖУКАЎ; урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Уладзімір АЎДЗЕЙ;
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – загадчыца Свяціцкага фельчарска-акушэрскага пункта Таццяна БУЙКЕВІЧ;
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – загадчык Сваятыцкага фельчарска-акушэрскага пункта Дзмітрый ГІБЕЖ; медыцынскі статыстык арганізацыйна-метадычнага кабінета Ляхавіцкай ЦРБ Вераніка КОКТЫШ;
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў – урач-дэрматавенеролаг паліклінікі Анастасія ПТАШНІК; фельчар выязной брыгады аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі ЦРБ Ірына САВАСЦЯНІК.
За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя, высокі прафесіяналізм, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў узнагароджаны:
Ганаровай граматай райсавета дэпутатаў – медыцынская сястра ўстановы аховы здароўя «Брэсцкая абласная псіхіятрычная бальніца «Крывошын» Ларыса ГАЙШУН;
Падзячным пісьмом райсавета дэпутатаў – старшая медыцынская сястра ДУ «Крывошынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» Вольга ВАЙШЭВІЧ.
Падзячным пісьмом райвыканкама за шматгадовую працу ў сістэме аховы здароўя, за вялікі асабісты ўклад у станаў-
ленні і арганізацыі работы ў доме-інтэрнаце, за добрасумленную, плённую працу, прафесіяналізм і ініцыятыву ў рабоце, актыўную грамадзянскую пазіцыю і ў сувязі з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў – адзначана медыцынская сястра ДУ «Крывошынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» Кацярына КАПЫЛОВА.