У Ляхавіцкім раёне выратавальнікі шукалі пенсіянерку, якая заблудзіла ў лесе

У Ляхавіцкім раёне выратавальнікі шукалі ляхавічанку 1937 г.н., якая заблудзіла ў лесе.
26 чэрвеня ў 20 гадзін 36 мінут у РАНС патэлефанавала жыхарка райцэнтра і папрасіла дапамагчы знайсці яе маці, якая заблудзіла ў лесе ў двух кіламетрах ад Ляхавічаў.
Са слоў дочкі, а палове восьмай гадзіны вечара яны спынілі машыну каля лесу, каб нарваць дубовага лісця. Спачатку маці адгукалася на кліч родных. А калі ў адказ не пачулі голаса, патэлефанавалі ў МНС. Сітуацыю ўскладняў стан здароўя пенсіянеркі –мае сардэчнае захворванне і пастаянна прымае лякарства.
У пошуках ляхавічанкі былі задзейнічаны тэхніка і супрацоўнікі РАНС і РАУС.
У 21.35 сын знайшоў маці і вывеў яе на праезную частку. Меддапамога ёй не спатрэбілася.
Юрый БУЙКЕВІЧ, начальнік РАНС.