Народны клуб аматараў песні, гульні і гумару «Вечарніца» Навасёлкаўскага СДК пракладвае творчыя маршруты

Народны клуб аматараў песні, гульні і гумару «Вечарніца» Навасёлкаўскага СДК не сядзіць у летні час на беразе возера, а пракладвае творчыя маршруты. У нядзелю, напрыклад,    пабываў у Іванаўскім раёне на свяце “Летнік рамёстваў”. Як і заўсёды, сваёй яркай і цікавай  праграмай сабраў ураджай прызнанняў і гучных апладысментаў, а яшчэ заслужыў дыплом за актыўны ўдзел у свяце.