Залік для камбайнаў. І іх экіпажаў. У гаспадарках Ляхавіцкага раёна праходзіць дзяржаўны тэхагляд збожжаўборачнай тэхнікі

Трэцяй часткі лета як не бывала. А там і да жніва рукой падаць. Уборка збожжавых і зернебабовых – гэта заўсёды канцэнтрацыя рэсурсаў і намаганняў, сіл і сродкаў з мэтай выканаць работы максімальна якасна і ў планава-кароткія тэрміны. Без чалавека, канешне, не бывае нічога, нідзе і ніколі. Як і без тэхнікі, для якой, а таксама тых, хто яе рыхтаваў і павядзе па жніўным полі, – час допускаў.

У сельскагаспадарчых арга-нізацыях раёна працягваецца дзяржаўны тэхнічны агляд збожжаўборачнай тэхнікі. Пачаўся ён некалькі раней за папярэдне вызначаны тэрмін і, у літаральным сэнсе, па просьбе працоўных. Кіраўніцтва СВК «Ляхавіцкі» звярнулася ў раённую камісію па правядзенні тэхагляду з просьбай-прапановай. Маўляў, усё гатова, тэхніка і людзі падрыхтаваны, раніцай серады з’явіцца «акно» ў графіках работы большасці механізатараў, а ў сезон – кам-байнераў.
Ужо а восьмай гадзіне раніцы кіраўнік адпаведнай камісіі – галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Шушпаннікаў і галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Ігар Яварчук былі на мехдвары гаспадаркі. Строй камбайнаў у колькасці васьмі машын да тэхаг-ляду гатовы. Як таго і патрабуе рэг-ламент, пры кожным знаходзіцца мінімум адзін з «нумароў» экіпажа. А той факт, што, апроч галоўных інжынера і агранома, прысутнічаў і старшыня гаспадаркі Іван Вітко, гаворыць пра сур’ёзнасць тэмы, важнасць працэдуры праходжання ТА. Як інакш: ад тэхнічнай спраўнасці збожжаўборачнай тэхнікі залежаць і якасць уборкі, і тэмпы ўборачных работ.
Акрамя праверкі на функцыянальную гатоўнасць, право-дзіцца візуальная «рэвізія» машын на прадмет сур’ёзнай пашкоджанасці лакафарбавага пакрыцця, парушэнні геаметрыі элементаў вонкавай абліцоўкі, стан зношанасці колавых шын, наяўнасць ахоўных кожухаў на сістэмах, механізмах і элементах прыводаў. Да таго, як выйсці ў поле, збожжаўборачны камбайн абавязаны быць нарматыўна даўкамплектаваны. На ім павін-ны знаходзіцца не менш як два васьмікілаграмовыя парашковыя вогнетушыцелі, у такой жа колькасці рыдлёўкі і драўляныя швабры. А на выпадак узнікнення ўзгарання – супрацьпажарнае, памерам не менш як паўтара на паўтара метра, палатно – кашма.
Але ж не забываемся, што збожжаўборачная машына з’яў-ляецца таксама і паўнапраўным удзельнікам дарожнага руху, мае права перамяшчацца па дарогах агульнага карыстання. А гэта ці не заўсёды павышаная патэнцыяльная небяспека. Адсюль і такая павышаная ўвага сістэмам бяспекі камбайнаў. Спраўнасць рулявога кіравання, тармазной сістэмы, сігнальнага і асвятляльнага абсталявання падлягае абавязковай і ў розных рэжымах работы праверцы. Светлазваротныя элементы павінны быць у штатным камплекце і знаходзіцца на сваіх месцах. Кантралюецца таксама і тое, наколькі спраўляюцца са сваёй работай «дворнікі» – шклоачышчальнікі.
Падчас перамяшчэння па дарогах агульнага карыстання дастаткова габарытная і, мякка кажучы, не скорасная збожжаўборачная машына становіцца аб’ектам павышанай небяспекі для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Адпаведна, адным з пунктаў яе тэхнікаэксплуатацыйнай гатоўнасці з’яўляецца наяўнасць знака «Ціхаходны транспартны сродак», за фактам чаго камісія сочыць не менш строга, чым за ўсім іншым.
Тэхніка тэхнікай, аднак і для тых, хто камбайнам кіруе, ТА з’яўляецца свайго роду экзаменам – на пад-рыхтаванасць, прафесійную прыгоднасць, гатоўнасць працаваць у адпаведнасці з нормамі бяспекі і правіламі аховы працы. Нагадаем, што старшым камбайнерам можа стаць толькі механізатар з пасведчаннем трактарыста-машыніста катэгорыі D. І, канешне ж, маючы адпаведны медыцынскі дазвол –
даведку-допуск да работы па спецыяльнасці.
Што да «Ляхавіцкага», то дзяржтэхагляд у той дзень вытрымалі ўсе восем збожжаўборачных машын гаспадаркі.
– Некалькі дробных заўваг у ходзе праверкі. Але зусім нязначных у плане магчымасці іх вырашэння. Што і было зроблена ў літаральным сэнсе на вачах камісіі, – падсумаваў вынік першага дня ТА збожжаўборачных камбайнаў раёна Сяргей Шушпаннікаў.
Мерапрыемствы ў рамках дзяржаўнага тэхнічнага агляду прадоўжацца ў раёне да 1 ліпеня. На гэтым прамежку часу камісія пабывае ў кожнай з гаспадарак Ляхавічыны, дзе ёсць машыны гэтага тыпу.
У раёне іх налічваецца 63 адзінкі. Пераважная большасць ляхавіцкіх камбайнаў вытворчасці айчыннага прадпрыемства «Гомсельмаш». Найбольшым паркам валодае ААТ «Жарабковічы», па адной машыне маюць ільнозавод і агракаледж. Зыходзячы з кліна збожжавых і рапсавых, аднак, без уліку пасеваў кукурузы, на кожны камбайн у раёне ў сярэднім выходзіць каля трох соцень гектараў уборачнай нагрузкі.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.