Бягом да здароўя

Рэспубліканская акцыя «Дыхай свабодна!» пройдзе ў Беларусі 30-31 мая, паведамілі ў прэс-службе гранта Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй.
Акцыя — частка інфармацыйнай кампаніі «Я магу спыніць туберкулёз!», якая рэалізуецца ў Беларусі ў рамках выконваемага Праграмай развіцця ААН у супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя гранта Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, туберкулёзам і малярыяй «Падтрымка Дзяржаўнай праграмы «Туберкулёз» у Рэспубліцы Беларусь». Арганізатар акцыі — Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.
Сусветны дзень без тытуню заснаваны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя ў 1988 годзе і традыцыйна адзначаецца 31 мая ў мэтах прыцягнення сусветнай грамадскасці да праблемы курэння і звязаных з гэтай шкоднай прывычкай захворванняў. Афіцыйна прызнана, што курэнне звязана з такімі небяспечнымі захворваннямі, як сардэчна-сасудзістыя захворванні, захворванні органаў дыхання, анказахворванні. Акцыя «Дыхай свабодна!» прызначана папулярызаваць здаровы лад жыцця. На думку арганізатараў, лепшая альтэрнатыва шкоднай прывычцы курыць — карысная прывычка займацца спортам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *