Энергаінспекцыя Ляхавіцкага раёна надае вялікую ўвагу прафілактычнай рабоце

З пачатку бягучага года супрацоўнікі інспекцыі прачыталі 14 лекцый у школах, правялі 543 гутаркі з насельніцтвам пра небяспеку паражэння электрычным токам. Абследавана 500 жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў на прыватных па-двор’ях, выдадзена 443 прадпісанні на ўхіленне парушэнняў, звязаных з тэхнічнай эксплуатацыяй электраўстановак.
Нягледзячы на актыўную прафілактычную работу, у мінулым годзе ў Брэсцкай вобласці адбылося 8 няшчасных выпадкаў з паражэннем электрычным токам, з іх 3 — з удзелам насельніцтва.
У чэрвені ў вёсцы Селішча Пінскага раёна загінуў чалавек. Пры ўстаноўцы помпы каля меліярацыйнай канавы мужчына ўпусціў разетку ў ваду, у якой стаяў босы. Вынік трагічны…
Каб пазбегнуць уздзеяння электрычнага току, неабходна ведаць і выконваць самім, тлумачыць дзецям правілы электрабяспекі. Нагадаем некаторыя з іх. Не дапускайце свавольства з уключанымі ў сетку электрапрыборамі. Забараняецца выкарыстоўваць уключаныя ў сетку пераносныя лямпы і бытавыя электрапрыборы ў садах, агародах, сырых памяшканнях і памяшканнях з токаправодзячай падлогай, электрапрыборы з пашкоджанай ізаляцыяй, электрапліты і электранагравальнікі з адкрытай спіраллю.
Нельга карыстацца няспраўнымі штэпсельнымі разеткамі, вілкамі, выключальнікамі, шнурамі для ўключэння электраабсталявання і электрапрыбораў. Катэгарычна забараняецца залазіць на апоры ліній электраперадач.
Віктар РАМАНОВІЧ,
інспектар энергаінспекцыі.

Фота з сайта http://www.lider-press.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *