В 2012-2013 годах Комитет госконтроля Брестской области проводил контрольно-аналитические мероприятия в отношении организаций жилищно-коммунального хозяйства области

У выніку выяўлена, што дзейнасць прадпрыемстваў ЖКГ недастаткова эфектыўная, пры яе ажыццяўленні дапускаюцца парушэнні заканадаўства і недапрацоўкі, што аказваюць уплыў на ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны. Маюцца значныя рэзервы для зніжэння сабекошту паслуг за кошт зніжэння страт, ухілення няўлічанага і неэфектыўнага выкарыстання рэсурсаў, аптымізацыі існуючай структуры кіравання, нормаў, нарматываў і затрат рабочага часу, своечасовага ўкаранення рэсурса- і энергазберагальных тэхналогій.
Так, у першым паўгоддзі 2013 года прадпрыемствамі ЖКГ вобласці не выканана 3 з 8 даведзеных Мінжылкамгасам паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця (на 40 працэнтаў выкананы гадавы прагноз па зніжэнні ўдзельных нормаў расходу электраэнергіі на пад’ём і падачу вады, на 29 працэнтаў – па замене цепласетак, на 37 – па капітальным рамонце жылфонду).
Акрамя іншага, устаноўлены факты стварэння бачнасці выканання даве-дзеных паказчыкаў, не выкаранены факты скажэнняў і прыпісак. Так, у ходзе праверкі КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” устаноўлена, што фактычны паказчык па энергазберажэнні за 2012 год склаў мінус 4,3 працэнта (пры прагнозе мінус 6), у той час як па даных прадпрыемства ён складаў 6,1 працэнта, што дазволіла работнікам прадпрыемства атрымаць залішнюю прэмію, чым прычынена шкода ў суме 41,5 мільёна рублёў.
Рэалізацыя асобных мерапрыемстваў па ўкараненні рэсурса- і энергазберагальных тэхналогій, запланаваных праграмамі па энергазберажэнні, ажыццяўлялася з парушэннем устаноўленых тэрмінаў, што, у сваю чаргу, пацягнула недаатрыманне заяўленага эканамічнага эфекту. На фінансаванне ўказаных мерапрыемстваў накіроўваліся пераважна бюджэтныя сродкі.
Разам з тым, перавод кацельняў на мясцовыя віды паліва не заўсёды прыводзіць да зніжэння сабекошту выпускаемай энергіі. Напрыклад, у КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” у 2012 годзе сабекошт вытворчасці гігакалорыі цеплавой энергіі, выпрацаванай на шчэпцы, на 14 працэнтаў вышэй, чым пры выкарыстанні прыроднага газу, а на торфабрыкеце – на 35,4 працэнта вышэй.
Існуючая сістэма цэнаўтварэння, пабудаваная на затратных прынцыпах фарміравання тарыфаў і бюджэтнага фінансавання (штогод частка планавых затрат кампенсуецца за кошт мясцовых бюджэтаў; перакрыжаванае субсідзіраванне), не падштурхоўвае прадпрыемствы галіны да зніжэння сабекошту паслуг, захавання рэжыму эканоміі, што вядзе да нераўнамернай нагрузкі на мясцовыя бюджэты і стракатасці ва ўзроўнях пакрыцця затрат.
Акрамя таго, мелі месца грубыя парушэнні парадку фарміравання сабекошту, што пацягнулі неабгрунтаваныя выплаты з бюджэту субсідый на кампенсацыю часткі панесеных затрат. Што датычыць Ляхавіцкай ЖКГ, папярэджана неабгрунтаванае атрыманне у 2010-2013 годзе больш як 112 мільёнаў рублёў.
Выяўленыя гэтыя і іншыя парушэнні і недахопы, якія сведчаць аб недастаткова эфектыўнай сістэме кіравання жыллёва-камунальнай гаспадаркай вобласці, наяўнасці істотных рэзерваў для зніжэння эксплуатацыйных затрат і, адпаведна, сабекошту паслуг, сталі прадметам разгляду калегіі КДК. Органам выканаўчай улады ўнесены канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні дзейнасці арганізацый ЖКГ, у тым ліку аптымізацыі структуры. Абласному ўпраўленню па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь прадпісана забяспечыць кантроль за выхадам уведзеных энергетычных аб’ектаў на запланаваныя эканамічныя паказчыкі, а таксама эфектыўнае выкарыстанне сродкаў, што накіроўваюцца на рэалізацыю праграм па энергазберажэнні.
КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *