Маладыя планы і энергія ажыццяўлення. Абноўлены састаў Маладзёжнага парламента пры Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў пачаў сваю работу

Абноўлены састаў Маладзёжнага парламента пры Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў толькі пачынае сваю работу. Але ж часу на раскачку, як гаворыцца, няма.

Таму маладыя парламентарыі ўключыліся ў жыццё раёна
адразу. Старшыня ляхавіцкага Маладзёжнага парламента
Алена Сцяблова прызнаецца, што цяпер яны распрацоўваюць план
работы:
– Хочацца ахапіць многія сферы жыцця моладзі. Гэта павінен быць яркі ўдзел у грамадска-палітычным жыцці. Гэта і знаёмства з дэпутацкімі буднямі, і культурная сфера. Хочацца чакаць ад моладзі не фармальнага членства, а зацікаўленасці.
На мінулым тыдні чыстая ініцыятыва МП была падтрымана супрацоўнікамі аддзялення па ахове аб’ектаў горада Ляхавічы. Маладыя людзі шчыравалі ў Флер’янове ў былой сядзібе Бохвіцаў.
На гэтыя выхадныя моладзь таксама распрацавала культурны варыянт адпачынку. Падрабязнасці ў адным з нумароў «ЛВ».

Рыта КРАСАВІЦКАЯ.