Ні грошай, ні рэчаў. Райаддзел Следчага камітэта з пачатку года ўзбудзіў шэсць крымінальных спраў за крадзёж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі

Райаддзел Следчага камітэта з пачатку года ўзбудзіў шэсць крымінальных спраў па артыкуле 212 Крымінальнага кодэкса (крадзёж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі).

Такія справы ўзбуджаюцца тады, калі злачынцы ўводзяць у зман і пад выглядам перадаплаты выманьваюць у чалавека пад рознымі падставамі даныя банкаўскай карткі. Пасля маніпуляцый інтэрнэт-зламыснікаў грошы з рахунку знікаюць. Часта махляр выступае патэнцыяльным прадаўцом ці пакупніком на гандлёвай інтэрнэт-пляцоўцы.
РАСК расследуе крымінальную справу па ч.1арт. 209 па факце махлярства ў адносінах ляхавічаніна 2004 г. н. Ён хацеў набыць па аб’яве ў інтэрнэце вадкасць для парагенератара і перавёў прадаўцу 222 рублі. У выніку ні грошай, ні рэчы. Перапіска вялася ў мэсанджары тэлеграм.
1 ліпеня ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу неўстаноўленай асобай грошай у суме 85 рублёў. Ляхавічанін 2001 г. н. прачытаў пост у інстаграме і вырашыў набыць сабе адзенне. Спісаўся з прадаўцом і перавёў таму з карткі 85 рублёў. Дасёння рэч так і не прыйшла.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.