Безопасность начинается дома

Статыстыка паказвае: чым старэйшы чалавек, тым менш верагоднасць таго, што ён стане ахвярай злачынства. Нягледзячы на гэта, будзе разумна прымяняць пэўныя меры перасцярогі і, перш за ўсё, супраць падману, які з’яўляецца найбольш верагоднай рызыкай для пажылога чалавека.

Бяспека пачынаецца дома
• Устанавіце на дзверы і вокны надзейныя замкі і выкарыстоўвайце іх.
• Не хавайце ключы пад дзвярныя дыванкі, у паштовай скрыні або вазоне для кветак.
• Пакіньце запасны камплект ключоў у суседзяў.
• Калі за дзвярыма з’явяцца рабочыя або кур’еры, папрасіце прад’явіць пасведчанне асобы і пазваніце іх працадаўцу, калі нешта падасца вам падазроным.
• Пераканайцеся ў тым, што таблічка нумара вашага дома дастатковага памеру, добра асветлена і бачна – тады супрацоўнікі экстраных служб хутка знойдуць патрэбнае месца.
• Калі рашыце заказаць устаноўку сігналізацыйнай сістэмы, аддайце перавагу сістэме, якая ахоўвае ад узломаў, пажараў.
Забеспячэнне бяспекі па-за домам
• Прагульвацца лепш з сям’ёй або сябрамі, чым аднаму.
• Трымайце сумку бліжэй да цела, а кашалёк – ва ўнутранай кішэні.
• Не насіце з сабой вялікія сумы грошай або крэдытныя карткі без патрэбы.
• Закажыце перавод пенсіі і іншых рэгулярна паступаючых сум непасрэдна на свой банкаўскі разліковы рахунак.
• Трымайце дзверы аўтамабіля зачыненымі, будзьце ўважлівымі на паркоўках і ў гаражах; па магчымасці, паркуйце аўтамабіль у добра асветленых месцах побач з уваходнымі дзвярыма.
• У грамадскім транспарце садзіцеся побач з вадзіцелем або ля дзвярэй.
Калі нехта або нешта вас раздражняе, адразу ж выйдзіце.
Не станьце ахвярай падману!
Калі што-небудзь гучыць вельмі добра, каб быць падобным на праўду – бясплатны адпачынак, цудадзейнае лячэнне, прыбытковая інвестыцыя пры адсутнасці рызыкі – не давярайце такім прапановам.
Закон забараняе прадаўцам па тэлефоне пытаць нумар вашай крэдытнай карткі, асабісты код, нумар тэлефоннай карткі або банкаўскага рахунку для пацвярджэння атрымання прыза; калі хто-небудзь гэтыя даныя ў вас спытае, не гаварыце.
Калі хтосьці будзе падганяць вас з заключэннем страхавога полісу, дагавора продажу і г. д., не давярайце гэтай асобе. Дасканала прачытайце ўвесь тэкст і папрасіце прагледзець яго тых людзей, каму давяраеце.
Зрабіце сваё акружэнне больш бяспечным
Аб усіх злачынствах або сумніўных падзеях паведамляйце ў аддзяленне міліцыі.
Віктар МЕЛЬНІКАЎ,
начальнік упраўлення аховы
правапарадку і прафілактыкі УУС

Брэсцкага аблвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *