В центре внимания очередного заседания районного совета по демографической безопасности — демографическая ситуация в Ляховичском районе и меры по ее улучшению.

Па статыстычных даных на пачатак бягучага года колькасць насельніцтва ў нашым раёне склала 28,1 тысячы чалавек – на 600 менш, чым летась. Колькасць працаздольнага насельніцтва – 15,2 тысячы чалавек (54,1 працэнта ад агульнай колькасці жыхароў раёна).
Нараджэнне дзяцей – двайная радасць: новае жыццё, а значыць, і імпульс для далейшага развіцця рэгіёна. За студзень-жнівень на Ляхавіччыне стала больш на 193 маленькія грамадзяніны.
У Ляхавічах нас 11 тысяч чалавек (у мінулым годзе – 10,9 тысячы). Насельніцтва горада за 8 месяцаў папоўнілі 87 немаўлят.
Жанчын старэйшых за працаздольны ўзрост у 2,4 разы больш, чым мужчын. І амаль як у песні – на 1000 мужчын у горадзе прыходзіцца 1165 жанчын.
Па словах загадчыцы сектара сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людмілы Ланкуць, сярод маладых сем’яў, на жаль, часта ўмацоўваецца як норма вобраз аднадзетнай сям’і. Трэцяе дзіця сёлета нарадзілася ў 13 сем’ях, чацвёртае – у 6, пятае – у адной сям’і.
У сем’ях сталі больш асэнсавана падыходзіць да нараджэння дзяцей. Сярэдні ўзрост маці пры нараджэнні першынца змяніўся з 20-22 гадоў да 25-27, бацькі – да 30 гадоў. Радуе, калі ў нованароджаных дзяцей ёсць маці і бацька. У няпоўных сем’ях нарадзілася 12 дзяцей.
На 11 у параўнанні з мінулым годам павялічылася колькасць шлюбаў, на 9 зменшылася лічба разводаў. Усяго за студзень-жнівень спраўлена 73 вяселлі і скасаваны 31 шлюб.
У народзе кажуць: смерць і радзіны не выбіраюць гадзіны. У райцэнтры па стане на 24 верасня памерлі 98 чалавек (58 мужчын і 40 жанчын). З іх 74 дасягнулі пенсійнага ўзросту. Асноўныя прычыны смяротнасці – захворванні сістэмы кровазвароту, на другім месцы – смяротнасць ад злаякасных новаўтварэнняў.
У раёне прымаюцца дзейсныя меры па ўдасканаленні дэмаграфічнай сітуацыі. Аналізуюцца пытанні дэмаграфіі, паляпшаюцца жыллёвыя ўмовы насельніцтва. У мінулым годзе 94 сям’і справілі наваселлі, за 8 месяцаў сёлета пабудавана 68 кватэр.
Будаўніцтва новага корпуса раённай паліклінікі, якое зараз вядзецца, якасна палепшыць медыцынскае абслугоўванне насельніцтва. Набраўшы ў пошукавай сістэме адрас www.lcrb.by, трапіш на сайт Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Па словах галоўнага ўрача ЦРБ Уладзіміра Усцюшкова, інтэрнэт-рэсурс хоць і знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, але ўжо зараз прымае першых наведвальнікаў. Плануецца і магчымасць выхаду на яго з мабільнага тэлефона, і заказ талонаў анлайн і многае іншае.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *