У парку адпачынку па вуліцы Дзесюкевіча ў Ляхавічах нехта «не па-дзіцячы» пашкодзіў

Не самы прыемны сюжэт трапіў у фотааб’ектыў фотакарэспандэнта «ЛВ»: дзіцячы арт-аб’ект, дакладней, снегавік, у парку адпачынку па вуліцы Дзесюкевіча, нехта «не па-дзіцячы» пашкодзіў.

– Не падаецца разуменню: што кіруе людзьмі, якія свядома знішчаюць тое, што з любоўю створана рукамі землякоў. Педагогі ЦДАДзіМ і Востраўскай СШ стваралі, каб нашы дзеткі адпачывалі ў прыгожым месцы, развіваліся, радаваліся. Як жа было прыемна разумець, што нашым маленькім ляхавічанам такі сюрпрыз вельмі падабаецца, бо колькасць фотаздымкаў у сацыяльных сетках уражвала. На жаль, пра сумленне тых, хто пашкодзіў казачную фігуру, можна канстатаваць толькі яго адсутнасць, — каменціруе сітуацыю начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Якубоўская.