Вучэбны сюжэт рабочага моманту. Хто звярнуўся на прамую лінію да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь?

У мінулы аўторак прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян у Ляхавічах правяла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Жалнерчык.

Сярод тых, хто звярнуўся на прамую лінію, былі і ляхавічане. Пытанні рознабаковыя: ад сельскагаспадарчых нюансаў да жыллёвых дробязяў.
На прыёме грамадзян таксама гучалі важныя тэмы, што патрабуюць дэталёвага разгляду і вывучэння: стан дарожнага пакрыцця, налічэнне пенсіі, увага і клопат пра бадзяжных жывёл.
У прыёме прыняў удзел старшыня Ляхавіцкага райсавета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч.
Своеасаблівым майстар-класам стаў дэпутацкі прыём для членаў Маладзёжнага парламента пры райсавеце. Маладыя парламентарыі паглядзелі, якім чынам праходзіць прыём, як вырашаюцца праблемы, увогуле культуру зносін з грамадзянамі.

Падрабязнасці чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «ЛВ».

Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.