Ляхавічанін размясціў надпісы рознага зместу на сцяне аб’екта. Па ініцыятыве пракуратуры крымінальная справа была разгледжана судом у выязным пасяджэнні

У красавіку і маі 2022 года ляхавічанін з дапамогай аэразольнага балончыка размясціў надпісы рознага зместу на сцяне аб’екта, размешчанага практычна ў цэнтры горада, чым пагоршыў яго эстэтычнае ўспрыманне і сапсаваў маёмасць.
Па ініцыятыве пракуратуры крымінальная справа была разгледжана судом у выязным пасяджэнні ў КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”, дзе працаваў на момант учынення злачынства абвінавачваны

Віну сваю ён прызнаў поўнасцю, прычыненую шкоду кампенсаваў. З улікам яго асобы, цяжкасці і характару ўчыненага злачынства, адносін да прад’яўленага абвінавачання, дзяржаўны абвінаваўца прапанаваў назначыць абвінавачванаму 1 год 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. З пазіцыяй пракуратуры суд пагадзіўся.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ці апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Пракуратура Ляхавіцкага раёна.