Жніво – камандная работа хлебаробаў, упэўнены старшыня Ляхавіцкага райвыканкама

Безумоўна, сёння задача нумар адзін – правесці жніво так, каб забяспечыць харчовую бяспеку рэгіёна, краіны. Згодзен са словамі Прэзідэнта, агучанымі падчас селектарнай нарады па ўборачнай кампаніі, што гэта пытанне – стратэгічнае для нас, гэта запас на будучае.

Ляхавіцкі раён да гарачай жніўнай пары рыхтаваўся ва ўзмоцненым рэжыме. Асаблівая ўвага была накіравана на падрыхтоўку збожжаўборачнай тэхнікі, зернеачышчальна-сушыльных комплексаў. Сёння камбайнавы парк і аўтатранспарт падрыхтаваны і стопрацэнтна ўкамплектаваны кадрамі.
Планы на ўраджай-2022 вельмі добрыя. Першыя збожжавыя вынікі радуюць – ураджайнасць большая за мінулагоднюю. Цяпер задача –
сабраць ураджай без страт.
На 29 ліпеня ўбралі 18,1 працэнта пасяўных плошчаў раёна. Дарэчы, сёлета яны павялічыліся на 22 працэнты.
Стаіць задача справіцца са жнівом да сярэдзіны жніўня. Будзем старацца, часу на раскачку няма: масавая ўборка на падыходзе. Варта разумець, што ўборачная кампанія і яе вынік – гэта камандная работа. Ільвіная доля поспеху залежыць ад тых, хто кожны дзень выходзіць у поле. Чалавек працы – герой сённяшняга дня.
Нездарма стаіць задача забяспечыць усім неабходным і дастойна аплаціць працу нашых механізатараў.
На агульны вынік працуюць дапаможныя службы – рэйдавыя мерапрыемствы, прафілактычная работа. Не менш важны аспект – прафсаюзная падтрымка. Работа ў полі патрабуе якаснага харчовага забеспячэння – абеды павінны быць своечасавымі і смачнымі. Такім чынам, камбайнеры, вадзіцелі, тыя, хто працуе на ЗСК, павінны быць забяспечаны ўсім неабходным, каб рабочы працэс стаў па максімуму рэзультатыўным. І, што не менш важна, гэты вынік павінны ведаць землякі. Перакананы, жніўныя зводкі, працэс уборачнай кампаніі, героі хлебных ніў і далей будуць галоўнымі тэмамі раённай газеты ў бліжэйшыя дні.

Мікалай МАРОЗ,
старшыня Ляхавіцкага райвыканкама.