Шчаўевы інтарэс

Гарачую пару нарыхтовак на ААТ “Ляхавіцкі кансервавы завод” пачалі з сакавітага шчаўя. У падсобнай гаспадарцы ім засеяна 3 гектары. 11 мая зрабілі першую зрэзку, а праз два тыдні – другую. Як расказала галоўны эканаміст завода Вольга Бурак, пера-працавана 32 тоны шчаўя, атрымалася 90 умоўных туб кансерваванай прадукцыі, якая, дарэчы, не залежваецца на складзе, а з цэха літаральна праз некалькі дзён адпраўляецца на паліцы магазінаў па ўсёй Беларусі.
Акрамя таго, на прадпрыемстве ў дзве працоўныя змены ідзе перапрацоўка рэшткаў нарыхтаваных буракоў, бульбы і капусты, якія ператвараюцца ў кансерваваны боршч (вельмі папулярны ў расіян), буракі марынаваныя і іншыя гарніры.
А на палетках падсобнай гаспадаркі набіраюць моц розныя віды агародніны і зяленіва. Па 12 гектараў адве-дзена пад бульбу і моркву, па 10 – пад сталовыя буракі і кабачкі, 4 – пад цыбулю. На 2 і 0,5 гектара адпаведна вырошчваюць кроп і пятрушку. Зараз там ва ўсю вядзецца праполка.
Сезон пачаўся.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *