Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём

Каля 7 гадзін раніцы ў першы дзень кастрычніка на пульт адзінай дзяжурна-дыспетчарскай службы паступіла паведамленне аб узгаранні ў шматкватэрніку ў вёсцы Дарава-Чыж. Прыбыўшым на месца здарэння выратавальнікам давялося змагацца не з агнём, а з дымам. У кватэры знойдзена 69-гадовая гаспадыня, інвалід ІІ групы, якая памерла ад атручвання чадным газам. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні: загінуўшая жанчына, якая пасля траўмы была прыкавана да ложка, курыла…
Ад чаднага газу пацярпелі і трое жыхароў райцэнтра. На гэты раз надзвычайнае здарэнне адбылося ў другой гадзіне ночы 4 кастрычніка ў доме па вуліцы Цітовіча. Невядома чым магла закончыцца сустрэча кватаранткі і яе знаёмых, каб не сын гаспадыні, які патэлефанаваў на нумар “101”. На гэты раз абышлося без ахвяр.
Аляксей КЛЕТАНІЦА,
інспектар дзяржпажнагляду.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *