Эканоміка і іншыя актуальныя тэмы. ІПГ пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў пабывала ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях

Асноўныя дасягненні Беларусі на сучасным этапе, вынікі работы эканомікі Брэсцкай вобласці і Ляхавіцкага раёна за студзень-май 2022 года – асноўныя тэмы, якія гучалі падчас работы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, што напрыканцы мінулага тыдня пабывалі ў працоўных калектывах раёна.

ІПГ пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Юрыя Чаранкевіча пабывала ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.
Кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна адзначыў, што ў суверэннай Беларусі шмат робіцца для развіцця эканомікі, сельскай гаспадаркі, інфармацыйных камунікацый, інфраструктуры як гарад-
скіх, так і сельскіх населеных пунктаў, асаблівая ўвага – на сацыяльную сферу. Але, як падкрэсліў Юрый Чаранкевіч, кожны з беларусаў павінен быць не староннім назіральнікам, а актыўным грамадзянінам сваёй краіны. Тычыцца гэта і вытворчасці, і грамадскага жыцця. У якасці прыклада ён прыгадаў, як талакой жыхары раёна рыхтаваліся да Дня Незалежнасці рэспублікі і 530-годдзя Ляхавічаў: добраўпарадкавалі, упрыгожвалі горад і вёскі. Свой уклад унеслі і супрацоўнікі РАНС.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Клімовіч расказала, як спрацавала эканоміка Брэстчыны і Ляхавіччыны сёлета за пяць месяцаў. Вобласцю выкананы тры з чатырох даведзеных паказчыкаў
па тэмпах росту: па колькасці інвестыцый у асноўны капітал (дарэчы, Брэстчына займае другое месца ў краіне), працэнт сукупных паступленняў у кансалідаваны бюджэт, намінальная налічаная заработная плата. Па словах дакладчыка, добрыя вынікі ў Ляхавіцкага раёна па інвестыцыях у асноўны капітал: 122,2 працэнта пры заданні – 99,1 працэнта. Тэмп росту намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаты склаў 113,8 працэнта пры даведзеным паказчыку 108,5 працэнта. У прамысловым сектары вобласці назіраецца зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці ва ўсіх галінах, не абмінуў гэты працэс і наш раён, індэкс фізічнага аб’ёма прамысловай вытворчасці па Ляхавіччыне склаў 93,6 працэнта пры заданні 101,5 працэнта.
Прыемная акалічнасць – па тэмпах росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі Брэсцкая вобласць займае
першае месца ў краіне. А вось у будаўнічай галіне патрабуецца больш актыўнасці, у тым ліку ў нашым раёне. Так, за пяць месяцаў года на Ляхавіччыне ўведзена 21,7 працэнта жылля ад задання на першае паўгоддзе.
Важная роля ў развіцці рэгіёна адводзіцца інвестыцыйным праектам. Сёлета ў вобласці рэалізуецца 38 значных інвестпраектаў. У нашым раёне прадаўжаюцца работы па будаўніцтве МТФ на тысячу галоў у аграгарадку Падлессе ААТ «Жарабковічы», МТФ на 720 галоў у СВК «Ляхавіцкі», лакальных ачышчальных збудаванняў
СААТ «Ляхавіцкі малочны завод». Не менш важная тэма – рознічны тавараабарот. Тут відавочна зніжэнне пакупніцкай актыўнасці, звязанае, у тым ліку, з павелічэннем закупак праз інтэрнэт. На Ляхавіччыне тэмпы росту рознічнага тавараабароту за студзень-май склалі 97,2 працэнта пры заданні 100,5 працэнта на першае паўгоддзе. Не сакрэт, што санкцыйны ціск сур’ёзна адбіўся на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах Брэстчыны. Аднак, адбылася пераарыентацыя рынкаў збыту з краін ЕС на іншыя рынкі, прапрацоўваюцца магчымасці экспарту ў Іран, Кітай, Турцыю, Расію, павелічэння паставак у Казахстан, Азербайджан, Узбекістан.
Закранула дакладчык найбольш акту- альныя пытанні на рынку працы.Сітуацыя – пад кантролем. На Ляхавіччыне ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя па стане на 1 чэрвеня склаў 0,4 працэнта, усяго ў раёне 37 зарэгістраваных беспрацоўных. У вобласці за пяць месяцаў з’явілася 267 новых камерцыйных арганізацый, у нашым раёне зарэгістраваны за гэты час дзве камерцыйныя арганізацыі і пачалі работу 25 індывідуальных прадпрымальнікаў. А гэта новыя працоўныя месцы.
Супрацоўнік РАНС задала пытанне, калі будзе адрамантавана вуліца Камсамольская ў Малым Гарадзішчы. Юрый Чаранкевіч адказаў, што рамонт дарог, іх уладкаванне – на кантролі раённай улады, і чарговасць работ вызначаецца па меры важнасці аб’ектаў і паступлення фінансавання.
Таксама інфармацыйна-прапагандысцкія групы працавалі ў іншых працоўных калектывах. Так, ІПГ пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Мікалая Мароза сустрэлася з супрацоўнікамі цэнтра банкаўскіх паслуг № 117 філіяла 802 «ААБ Беларусбанк».
Сярод узнятых банкаўскімі работнікамі пытанняў – добраўпарадкаванне райцэнтра, у тым ліку дарожная тэма, адкрыццё дзіцячага кафэ, стварэнне батутнага цэнтра і іншыя.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.