У Ляхавіцкім раёне другі дзень шукаюць вяскоўца, які заблудзіў у лесе

28 ліпеня ў РАНС паступіла інфармацыя пра тое, што яшчэ раніцай пайшоў у лес па ягады і да вечара не аб’явіўся   жыхар вёскі Навасёлкі.

Устаноўлена, што ў  5 гадзін раніцы 28 ліпеня пенсіянер 1943 г.н.   адправіўся за  ягадамі на веласіпедзе і па стане на 21 гадзіну  пра яго  знаходжанне нічога не вядома.    Мабільнага тэлефона з сабой ён не мае.

Падчас пошукаў   вечарам 28 ліпеня  ў 10 кіламетрах ад Навасёлак у лесе знойдзена вядро з ягадамі і веласіпед.

Сёння, 29 ліпеня, пошукі былі прадоўжаны. Вяскоўца  шукаюць супрацоўнікі Ляхавіцкага РАНС на чале з начальнікам Юрыем Буйкевічам. Задзейнічаны і Ляхавіцкі РАУС, лясгас,  Баранавіцкі  ГРАУС і Брэсцкае   ўпраўленне  МНС,  валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Ангел».

На заўтра, 30 ліпеня, таксама плануецца пошукавая аперацыя. 

Дзмітрый БЕРТАШ, намеснік начальніка РАНС.