Настаўнікі Ляхавіччыны адзначаюць прафесійнае свята

Сярод лепшых устаноў адукацыі раёна – Конькаўскі ДС-СШ.

21 установа агульнай сярэдняй адукацыі, 19 – дашкольнай, цэнтры спецыяльнай і дадатковай адукацыі, спартыўныя ўстановы, 3 дамы сямейнага тыпу, больш за 1100 супрацоўнікаў. Усё гэта – адукацыйная прастора Ляхавіччыны.
У мінулым навучальным годзе дэпартамент кантролю якасці праверыў стан спраў сістэмы адукацыі нашага раёна. Сярод разнастайных іспытаў былі і спецыяльна распрацаваныя кантрольныя зрэзы па матэматыцы, фізіцы, рускай і беларускай мовах сярод вучняў гімназіі, СШ № 2, Жарабковіцкай і Альхоўскай СШ. Прыемна, што рабяты паспяхова справіліся з прапанаванымі заданнямі.
Гонар раёна і 17 сёлетніх залатых медалістаў. Усе яны цяпер студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Увогуле, ляхавіцкія рабяты паказалі высокую якасць атрыманых ведаў на цэнтралізаваным тэсціраванні. Усё гэта і многае іншае – адзнака працы нашых настаўнікаў.
З года ў год сваё педагагічнае майстэрства яны пацвярджаюць і падчас навукова-практычных канферэнцый. У мінулым навучальным годзе пераможцаў абласнога этапу канферэнцыі падрыхтавалі педагогі-наватары Іна Бортнік (СШ № 1), Таццяна Маслоўская (СШ № 2), Тамара Халадзінская (гімназія), Аляксандр Касабуцкі (Малагарадзішчанскі ДС-СШ).
Традыцыйна паспяхова выступаюць гімназісты на алімпіядзе Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная еднасць”.

Выхавальнік Задворскага д/с Людміла Коўзік з выхаванцамі.

Радуе, але і да многага абавязвае той факт, што апошнія 5 гадоў выпускнікі школ раёна маюць стабільна высокі паказчык паступлення ў ВНУ (сёлета – 42,4 працэнта). Сярод лідараў гімназія (72 працэнты), Конькаўскі ДС-СШ (60 працэнтаў), Ліпская СШ (53 працэнты), Дараўскі ДС-СШ (50 працэнтаў).
Толькі апантаныя, улюбёныя ў сваю прафесію і вучняў педагогі здольны не проста навучыць, але і зацікавіць, захапіць. Менавіта такія педагогі працуюць ва ўстановах адукацыі раёна. 42,3 працэнта маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю (сярэднеабласны паказчык – 33,8 працэнта). Больш вопытныя настаўнікі перадаюць свае веды, майстэрства маладым. Заўсёды рады ў школах і ветэранам педагагічнай працы – іх вопыт работы з дзецьмі бясцэнны, а дапамога – важная і неабходная.
У акадэміка Дзмітрыя Ліхачова ёсць такія словы: “Калі жыць толькі для сябе, сваімі клопатамі аб уласным дабрабыце, то ад пражытага не застанецца і сляда. Калі жыць для іншых, то яны зберагуць тое, чаму ты служыў, чаму аддаваў сілы”. Вось трапная характарыстыка працы педагогаў.
Няхай гэты навучальны год, паважаныя настаўнікі, падорыць вам шмат светлых і шчаслівых дзён, стане годам здзяйсненняў і добрых спраў. Жадаю вам, шаноўныя калегі, моцнага здароўя, творчага пошуку, удалых знаходак, высокіх прафесійных дасягненняў, павагі вучняў, любві і падтрымкі блізкіх. Няхай у вашых справах заўсёды будзе дух стварэння і аптымізму.
Леанід КАЛБАСА,
начальнік аддзела адукацыі,
спорту і турызму.

Выкладчык ЛДАКа Кацярына Юрчык.

Уладзімір Лісок, педагог цэнтра дадатковай адукацыі і яго выхаванцы – пераможцы рэспубліканскага конкурсу тэхнічнай творчасці «Прарыў у будучыню».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *