Мая баяцца – замуж не хадзіць?

Сёлетні май не багаты на рэгістрацыю шлюбаў. Усяго толькі 4 пары ў раёне вырашылі зарэгістраваць свае адносіны ў апошні месяц вясны (у красавіку іх было 16). Адна з іх вылучаецца з ўсёй кагорты майскіх маладажонаў: жаніху – 74 гады, нявесце – 67.
Ненамнога больш чакаецца вяселляў і ў чэрвені. Тлумачыцца гэта тым, што ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Пятроўскі пост. Вельмі запатрабаванымі сёлета сярод маладажонаў будуць 24 ліпеня і 7 жніўня (падалі заявы на рэгістрацыю шлюбаў па 4 пары).
З пачатку года ў аддзеле загса выдадзена 62 пасведчанні аб нараджэнні дзяцей (з іх 9 – у маі). Самымі папулярнымі імёнамі сярод дзяўчынак з’яўляюцца Мілана, Сафія, Ульяна, Ксенія, Дар’я і Вікторыя. Ёсць у Ляхавічах ужо і Дамінікі, Агата, Зінаіда і Любоў. Што датычыцца хлопчыкаў, то бацькі аддаюць перавагу імёнам Мікіта, Максім, Мацвей, Данііл і Уладзіслаў. Усяго аднойчы сёлета назвалі дзяцей Сямёнам, Назарам, Васіліем, Міхаілам і Іванам.
Вольга НОВІК, галоўны спецыяліст аддзела загса райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *