Працуе ў Дараўскім дзіцячым садзе–сярэдняй школе настаўніца замежнай мовы

Святлана Сяргееўна Бірукова

Дзень добры. Сядайце!” – традыцыйнае настаўніцкае прывітанне вучням. Святлана Сяргееўна Бірукова (на здымку) гэтыя словы вымаўляе па-англійску – больш як паўтара дзесяцігоддзя яна працуе настаўніцай замежнай мовы ў Дараўскім дзіцячым садзе–сярэдняй школе. З яе дапамогай мясцовыя рабяты вучацца размаўляць і пісаць на мове міжнародных зносін, самыя зацікаўленыя і здольныя з задавальненнем наведваюць яшчэ і факультатыўныя заняткі.
Любімая настаўніца, паважаная і добразычлівая калега, надзвычай адказны і спагадлівы чалавек – заўтра Святлана Сяргееўна адзначыць прафесійнае свята – Дзень настаўніка. І першымі сярод шматлікіх віншаванняў будуць сынавы – яны абодва таксама яе вучні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *