Зноў траўмы. За тры дні на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна адбыліся два няшчасныя выпадкі на працоўным месцы

Фото https://pixabay.com

За тры дні на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна адбыліся два няшчасныя выпадкі на працоўным месцы. А палове першай гадзіны ночы 5 жніўня падрыхтоўшчык харчовай сыравіны і матэрыялаў ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» атрымала цяжкую траўму рукі і шпіталізавана ў Ляхавіцкую райбальніцу.
А ноччу ў мінулы панядзелак па прычыне непрадказальных паводзін жывёлы, якая знаходзіцца на адкорме на МТФ «Русінавічы» (СВК «Ляхавіцкі»), траўмы лёгкай і цяжкай ступені атрымалі памочнік брыгадзіра і вартаўнік.
Па абодвух фактах праводзяцца спецыяльныя расследаванні.
Па інфармацыі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.