Планава ў засекі. Жніво-2022 на Ляхавіччыне выйшла на фінішную прамую

Жніво-2022 на Ляхавіччыне выйшла на фінішную прамую. Уборка ідзе ў штатным рэжыме, надвор’е пакуль асабліва не падводзіць – дазваляе збіраць ураджай, які сёлета яўна пераўзыходзіць леташні. Надзвычай важны этап уборачнай кампаніі – выкананне дзяржзаказу. На рэспубліканскай нарадзе аб ходзе ўборачнай кампаніі Прэзідэнт краіны падкрэсліў, што дзяржзаказ на збожжа павінен быць бясспрэчна выкананы.

– Гаспадаркі раёна актыўна вядуць продаж збожжа дзяржаве. Калі параўноўваць з мінулым годам, тэмпы больш актыўныя, як і больш унушальныя аб’ёмы, што ідуць у засекі дзяржавы. Па колькасці прададзенага збожжавага ўраджаю-2022 Ляхавіцкі раён знаходзіцца на агульнаабласных пазіцыях, – расказвае намеснік начальніка райсельгасхарчу Наталля Грынкевіч.
Сёлета запланаваны наступны расклад для Ляхавіцкага раёна ў плане дзяржзаказу: 6110 тон харчовага зерня, з яго 5500 тон пшаніцы,
200 тон ячменю, 250 тон грэчкі, 160 тон проса. Акрамя таго, неабходна паклапаціцца пра запас не менш важных для харчовай бяспекі краіны культур: 1800 тон піваварнага ячменю, 550 тон – алейнага насення рапсу, 1350 тон ільновалакна. Асноўныя прыёмныя пункты збожжа для дзяржзаказу ААТ «Брэстхлебапрадукт» (сюды паступаюць ляхавіцкія пшаніца, ячмень, проса), «Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў» (пшаніца, грэчка), «Белсолад» (піваварны ячмень), «Мінскі
маргарынавы завод» – алейнае насенне рапсу), РУВГП «Аршанскі льнокамбінат» і
ААТ «Гранітэкс» (ільновалакно). Абавязковая ўмова для зерня, якое паступае на прыёмныя пункты, – належная якасць.
З самага пачатку ўборачнай кампаніі над заданнем працуюць у кожным аграпрадпрыемстве (выключэнне –
ЗТАА «БелДан»), што знахо-дзяцца на тэрыторыі раёна. У агульнараённым паказчыку ёсць і доля фермерскіх гаспадарак: «Вялікае Падлессе-агра» (100 тон пшаніцы), «Фартуна» (1875 тон пшаніцы,
160 тон проса, 120 тон алейнага насення рапсу), «Фораланд» (100 тон грэчкі), сялянскія фермерскія гаспадаркі «Гашчын» (100 тон піваварнага ячменю), «ЖарСк» (20 тон грэчкі).
Першым з заданнем справіўся ААТ «Шлях новы», які прадаў 623 тоны пшаніцы
(103,8 працэнта да дзяржзаказу), 371 тону піварнага ячменю (106 працэнтаў) і 101 тону
алейнага насення рапсу
(101 працэнт).
Самае ўнушальнае збожжавае заданне – 2650 тон
(1600 тон пшаніцы, 50 тон
ячменю, 1000 тон півавар-нага ячменю) і 100 тон алейнага насення рапсу ў
ААТ «Жарабковічы». У дзяржаўныя засекі адпраўлена 70 працэнтаў ад дзяржзаказу.
Сярод фермерскіх гаспадарак лідар па здачы – «Фартуна», у яе – 104,2 працэнта да плану.
Па даных райсельгасхарчу, па стане на 11 жніўня, валавая лічба прададзенага нашымі сельгасвытворцамі дзяржаве збожжа – 6670 тон, да выканання задання засталося 1240 тон.
Галіна КАНЬКО.