Прышчэпка дзяржаўнай важнасці

Участковы тэрапеўт Алена Бяганская, медсёстры Таццяна Рачкоўская і Людміла Бельмач выехалі па чарговым адрасе вакцынацыі.

Адказ на пытанне пра самы эфектыўны сродак ад грыпу ведаюць усе. Безумоўна, гэта прафілактыка. Самая сучасная і прагрэсіўная яе форма – своечасовая вакцынацыя. Яна не толькі абараняе здароўе канкрэтнага чалавека, але дае істотны эканамічны эфект: спецыялісты падлічылі, што ён у 10-20 разоў перавышае затраты на вакцынацыю.

Кошт нават самай дарагой вакцыны шматразова меншы ў параўнанні з тымі сродкамі, што ідуць на лячэнне ад грыпу і аплату бальнічных. Заплаціўшы за вакцынацыю напярэдадні эпідэміі грыпу, у выйгрышы застаюцца і работадаўцы, і дзяржава. Дарэчы, у нашым раёне ўжо многія працоўныя калектывы прышчапіліся. Працэдуру прайшлі работнікі дарожнай службы і кааппрама, торфабрыкетнага і кансервавага завода, шэрагу сельгасарганізацый і прыватных прадпрыемстваў. Дарэчы, на “калектыўныя” выклікі медыкі выязджаюць прама на месца. На ўмовах аплаты можа прышчапіцца кожны жадаючы (безумоўна, калі няма супрацьпаказанняў, якія можа вызначыць доктар): у райбальніцы ў наяўнасці французская і кітайская вакцыны. Што датычыць вакцынацыі за бюджэтныя сродкі (бясплатная прышчэпка ад грыпу робіцца хранічным хворым, асобам, старэйшым за 65 гадоў, дзецям да 3-гадовага ўзросту, медыкам і іншым), то, па словах загадчыцы райпаліклінікі Валянціны Аўдзей, яна практычна завершана.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

2 thoughts on “Прышчэпка дзяржаўнай важнасці

  • 10/10/2013 в 09:44
    Permalink

    Ах, и красивые же у нас врачи! )) Пойду на прививку…

  • 18/10/2013 в 14:57
    Permalink

    Та особенно, которая посерёдке. Очень даже ничего!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *