Валавы збор рапсу ў Ляхавіцкім раёне сёлета – РЭКОРДНЫ!

Сёлета ў раёне сабрана 13262 тоны азімага рапсу  (прычым больш за 9000 тон ураджаю – на рахунку сельгасарганізацый, астатняе – за фермерскімі гаспадаркамі).

З кожнага гектара атрымалася сабраць каля 33,7 цэнтнера рапсу. 

За 20 гадоў такі ўраджай фіксуецца ўпершыню.

Напрыклад, у мінулым годзе валавы збор быў значна больш сціплым – крыху за 8 тысяч тон пры ўраджайнасці 20,3 цэнтнера з гектара.

У 2020 годзе агульны вынік наблізіўся да 9,5 тысячы тон.