На байдарцы за эмоцыямі. Куды ў мінулыя выхадныя адправіліся прадстаўнікі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу?

У незвычайны турыстычны тур у мінулыя выхадныя адправіліся землякі – аматары здаровага ладу жыцця, прадстаўнікі розных прадпрыемстваў і арганізацый, якія ўваходзяць у раённую арганізацыю прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Апрануўшыся ў спецыяльныя касцюмы, камізэлькі, з добрым настроем і ў выдатнай кампаніі, прайшоўшы кароткі курс па тэхніцы бяспекі, турысты-аматары з СВК «Ляхавіцкі», ААТ «Шлях новы», «Нача», СУП «Ліпнянка», малочнага, кансервавага заводаў, ільнозавода, райветстанцыі, райсельгасхарчу адправіліся ў водны паход на байдарках.
– Водны маршрут працягласцю 35 кіламетраў па Шчары і Нёмане стаў даволі захапляючым. Плылі і па цячэнні, і пераадольваючы перашкоды. Эмоцыі зашкальвалі. Гэта суперадчуванні непаўторнага яднання з прыродай і экстрыму адначасова. А колькі адрэналіну. Атмасфера панавала вельмі дружалюбная, надзейнае плячо сяброў адчувалася ва ўсім, – адзначае ініцыятар воднай вандроўкі старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Ірына Чура.
Такі від актыўнага адпачынку ўпершыню аб’яднаў членаў прафсаюзных пярвічак АПК. Частку расходаў на правядзенне тура, арганізаванага камандай спецыялістаў з Брэста, узялі на сябе прафсаюзныя пярвічкі, частку – раённая арганізацыя прафсаюза.
Прафсаюзны лідар АПК Ірына Чура паабяцала працяг.

Галіна КАНЬКО.