З 17 па 27 кастрычніка на тэрыторыі Брэсцкай вобласці плануецца спецыяльная аперацыя “Пешаход”

За 9 месяцаў гэтага года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 140 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, у выніку якіх 30 чалавек загінулі і 114 атрымалі траўмы. У 5 выпадках пешаходы знаходзіліся ў стане ап’янення. На тэрыторыі нашага раёна зарэгістравана 2 ДТЗ, у якіх 2 пешаходы атрымалі цялесныя пашкоджанні. Церпяць, у асноўным, пешаходы на нерэгулюемых пешаходных пераходах і тыя, хто ігнаруе правілы дарожнага руху.
У мэтах прафілактыкі і своечасовага папярэджання здарэнняў з удзелам пешаходаў, асабліва ў цёмны час сутак, узмацнення кантролю за захаваннем правілаў дарожнага руху ў перыяд з 17 па 27 кастрычніка на тэрыторыі Брэсцкай вобласці плануецца спецыяльная аперацыя “Пешаход”. Падчас яе будзе праводзіцца і інфармацыйна-тлумачальная работа. Зноў нагадваем пра неабходнасць паведамляць па тэлефоне 102, калі на праезнай частцы заўважылі нецвярозых пешаходаў.
Артыкул 18.23 КаАП – за парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходамі і іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху або адмова ад праходжання праверкі (агляду) прадугледжана адказнасць.
Зноў і зноў нагадваю пешаходам: пераходзьце праезную частку толькі па пешаходным пераходзе і на дазваляльны сігнал светлафора, а ў цёмны час сутак абавязкова насіце святлоадбівальныя элементы, бо ад гэтага залежыць ваша і чужая бяспека.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *