Восеньскі баль паклікаў у Ляхавічы аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў з суседніх раёнаў

25 мая мінулага года паміж Ляхавіцкім, Баранавіцкім і Ганцавіцкім раёнамі было падпісана пагадненне аб дружбе і супрацоўніцтве. І дружба мацнее, ладзяцца сустрэчы і сумесныя мерапрыемствы. Адно з іх — восеньскі баль, які паклікаў у наш райцэнтр аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў з суседніх раёнаў, каб падарыць гасцям цудоўныя імгненні і добры настрой, адчуць ледзь улоўны водар восеньскіх кветак і прыгажосць сабранага ўраджаю.
Восеньскі баль стаў святам сяброў, на якім яны дарылі адзін аднаму радасць і падарункі. Гучалі цудоўныя мелодыі, не абышлося і без любімых усімі вальсаў Штрауса. Музычны сюрпрыз ад валанцёраў СШ №2 падбадзёрыў, пакінуў шмат яркіх уражанняў. Дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Галіна Пішч уручыла гасцям падарункі, падрыхтаваныя спонсарамі – ТДА ”Карвента” (Віталій Карпіевіч) і ПГУП ”Фартуна” (Аляксандр Царык).
Жанна ПРЫВОЛЬНЕВА,
спецыяліст па сацыяльнай рабоце
аддзялення дзённага знаходжання
для інвалідаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *