Дарагія маці! Мілыя зямлячкі!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём маці!

Гэта свята – не проста даніна глыбокай павагі і любві да вас сыноў і дачок, але і шчырая ўдзячнасць усіх людзей: менавіта маці мы абавязаны жыццём, сямейнай утульнасцю, усім лепшым, што ў нас ёсць.

Удзячнасць і глыбокую павагу да вас нельга абмежаваць каляндарнай датай. Усё ваша жыццё, мацярынская любоў і клопат – пастаянная, штодзённая праца.

Вы даяце дзіцяці жыццё, акружаеце пяшчотай і цяплом, вучыце дабру. Калі дзеці вырастаюць, становяцца на ногі, яны абавязаны вярнуць маці гэты бескарыслівы доўг –  клопат і ўвагу.

Дзяржава і грамадства шануюць ролю маці ў захаванні і ўмацаваннні духоўных каштоўнасцяў і маральных устояў. Дзяржаўная падтрымка сям’і і мацярынства праяўляецца ў дапамозе шматдзетным сем’ям,  жанчынам, якія ўзялі на сябе нялёгкі клопат пра дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, ва ўзмоцненай увазе да здароўя маці і дзіцяці.

Жадаем усім мамам і бабулям даўгалецця і моцнага здароўя, спакою і дастатку ў сям’і, любві і ўвагі дзяцей і ўнукаў, сямейнага дабрабыту, душэўнай шчодрасці, мірнага неба.

Раённы     выканаўчы камітэт.                                  Раённы    Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *