У яе далонях увесь свет. Жанчына! Як прайшла рэспубліканская акцыя «Жанчыны на жніве» ў прадпрыемстве Ляхавіччыны, дзе больш за палову працаўнікоў — жанчыны

З лёгкасцю яны кіруюць мужчынскімі калектывамі, спраўляюцца з любой «няштатнай сітуацыяй», калі трэба не пераблытаюць і пададуць ключ на 17, ды і за штурвалам яна адчувае сябе ўпэўнена, пра гэта сведчаць лічбы намалоту. І, самае цікавае, якая б працоўная вакол ні была атма-сфера, яны заўжды прыгажуні. А ў мінулую пятніцу жарабковіцкія каардынаты літаральна ззялі ад невычарпальнай прыгажосці тутэйшых працаўніц. Менавіта наш раён і ААТ «Жарабковічы» сталі геалакацыяй, дзе віншавалі лепшых працаўніц – удзельніц рэспубліканскай акцыі «Жанчыны на жніве».

Пытанне гучала і ў адрас кіраўніка прадпрыемства Антона
Булатага, як працуецца ў калектыве, дзе больш за палову працаўнікоў – жанчыны. Адказ гучаў просты:

– Нашы жанчыны могуць усё. У гэтым і сакрэт прадпрыемства: яны кіруюць, працуюць, даглядаюць, сеюць, убіраюць, перабіраюць, падлічваюць статыстыку, кормяць і пры гэтым застаюцца стваральнікамі нашай сяброўскай працоўнай атмасферы.

Імёны лепшых з лепшых  чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» ў матэрыяле «У яе далонях увесь свет. Жанчына!» ад 24 жніўня 2022 г.