Сёння на Ляхавіччыне свята працы «Дажынкі»!

Сённяшняя субота ў аграгарадку Навасёлкі абяцае быць самай хлебнай. Сюды на раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022» з’ехаліся лепшыя хлебаробы раёна – прадстаўнікі ўсіх сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіччыны. Камбайнеры і вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў і кіраўнікі гаспадарак, аграномы і брыгадзіры – сёння яны прымаюць віншаванні і ўдзячнасць за плённую працу.