Пераможцы раённага спаборніцтва на жніве
Райвыканкам вызначыў пераможцаў штогадовага раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў
на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2022 годзе. Імі сталі:
СЯРОД СЕЛЬГАСАРГАНІЗАЦЫЙ,
якія забяспечылі найвышэйшыя паказчыкі тэмпаў росту валавога збору зерня (без уліку кукурузы на зерне) да сярэдняга ўзроўню трох гадоў, што папярэднічаюць справаздачнаму,
з улікам вытворчасці зерня на бала-гектар пасяўной плошчы:
першае месца – ЗАТ «Белпрампрыбор»;
другое месца – ААТ «Жарабковічы»;
трэцяе месца – ААТ «Шлях новы».
СЯРОД ЭКІПАЖАЎ збожжаўборачных камбайнаў:
першае месца – Сяргей Бурак (ААТ «Жарабковічы»);
другое месца – Андрэй Дзянішчык (ААТ «Жарабковічы»);
трэцяе месца – Віктар Клемяня (ААТ«Жарабковічы»).
СЯРОД МАЛАДЗЁЖНЫХ ЭКІПАЖАЎ:
першае месца – Георгій Жук і Уладзімір Баўтрукевіч (ААТ «Жарабковічы»).
СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ:
першае месца – Уладзімір Пабягайла (ААТ «Шлях новы»);
другое месца – Вячаслаў Казакевіч (СВК «Ляхавіцкі»);
трэцяе месца – Ігар Каўроўскі (ААТ «Жарабковічы»).
СЯРОД МАЛАДЫХ ВАДЗІЦЕЛЯЎ НА АДВОЗЦЫ ЗЕРНЯ:
першае месца – Аляксандр Патаповіч (СВК «Ляхавіцкі»);
другое месца – Раман Турко (ААТ «Жарабковічы»);
трэцяе месца – Сяргей Гаспадура (ААТ «Нача»).
СЯРОД ЗВЁНАЎ (БРЫГАД) АПЕРАТАРАЎ ЗЕРНЕСУШЫЛЬНЫХ КОМПЛЕКСАЎ:
першае месца – Віктар Лойка, Аляксандр Пілецкі (ААТ«Жарабковічы»);
другое месца – Вадзім Кудзін, Мікалай Халопіца
(ААТ «Жарабковічы»);
трэцяе месца – Валерый Таранда, Уладзімір Макараў, Вячаслаў Мазюк (ААТ «Жарабковічы»).
СЯРОД ГАЛОЎНЫХ АГРАНОМАЎ,
якія забяспечылі на 1 ліпеня 2022 г. атрыманне найбольшага выхаду зерня на бала-гектар ворыўных земляў:
Аляксандр Шымкевіч (СВК «Ляхавіцкі»).