Бруднае адценне памяці. Чарговы маніторынг чысціні па Ляхавіцкаму раёну з удзелам супрацоўнікаў аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама, райЦГіЭ і «ЛВ» закрануў гарадскія і вясковыя могілкі. Что убачылі?


На завулку Пушкіна ў райцэнтры каталіцкія могілкі. За агаро-
джай падкошана, унутры таксама адносны парадак. Праўда, дзе-нідзе паміж пахаваннямі бур’ян бярэцца ў рост. Істотны мінус –
перапоўненая кантэйнерная пляцоўка. Што непрыемна ўразіла: ёсць магілкі, якія літаральна патанулі ў зарасніках пустазелля, помнікі паўразваленыя. Такая карціна (убачыць яе можна амаль на ўсіх могілках раёна) на сумленні родных тых, хто тут пахаваны. Атрымліваецца: пахавалі, а далей няхай будзе як будзе… Няўжо цяжка прыбрацца? Гэта не зойме шмат часу і не спатрэбіцца многа сіл. Калі няма магчымасці прыехаць, можа, варта папрасіць аб дапамозе іншых.
Марына Завадская расказала, што ляхавічане неаднойчы звярталіся з просьбай аднавіць работу водаразборнай калонкі, якая раней працавала каля каталіцкіх могілак. Просьбу пачулі, камунгас аднавіў падачу вады.

Працяг  чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» ў матэрыяле «Бруднае адценне памяці» ад 27 жніўня 2022 г.